Заказчыкам правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М-3 Мінск-Віцебск, км 87,950 – км 112,000; км 135,500 – км 162,000» (далей – Аб'ект) з'яўляецца Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства аўтамабільных дарог «Віцебскаўтадар» (210026, горад Віцебск, вуліца Суворава, 16, e-mail: vitavtodor@vitebsk.by, тэлефон/факс +375 (212) 35-85-48).

Мэта распрацоўкі праекта – давядзенне параметраў названага ўчастка аўтамабільнай дарогі да нарматываў I катэгорыі і павышэнне нясучай здольнасці дарогі да еўрапейскага нарматыву 11,5 тон на адну вось.