АБВЕСТКА

аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэтальнай планіроўкі ўсходняй часткі аг. Стаі Лепельскага раёна». 

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план з планам дэтальнай планіроўкі усходняй часткі аг. Стаі Лепельскага раёна» (далей – аб'ект грамадскага абмеркавання), распрацаванага УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».

У складзе Генеральнага плана распрацаваны план дэтальнай планіроўкі ўсходняй часткі аг. Стаі (далей – Дэтальны план)

Граніцамі Дэталёвага плана з'яўляюцца:

з поўначы – мяжа горада Лепеля;

з поўдня – жылая забудова аг. Стаі (вуліца Лепельская);

 з захаду  – жылая забудова аг. Стаі (вуліца Савецкая);

з усходу – мяжа горада Лепеля.

Плошча тэрыторыі ў межах Дэталёвага плана складае 43,90 га.

Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Паштовы адрас: 211174,  г.Лепель, вул.Ленінская, 6,  тэл. (802132) 6-70-05, e-mail: lepelarh@lepel.vitebsk-region.gov.by.