Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце: «Будаўніцтва памяшкання па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік».
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе па аб'екце: «Будаўніцтва памяшкання па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік».
Заказчык – Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» адрас: 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская обл., Лепельскі р-н, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, тэлефон: +375 (2132) 2-63-44, факс: 375 (2132) 2-63-42, E-mail: info@berezinsky.by.
Плануемая дзейнасць – будаўніцтва памяшкання па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у в. Домжарыцы.
Абгрунтаванне плановай дзейнасці – рэалізацыя праекта па будаўніцтве памяшкання па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у в. Домжарыцы. Чаканыя сацыяльна-эканамічныя наступствы рэалізацыі праектных рашэнняў звязаны з пазітыўным эфектам у выглядзе дадатковых магчымасцей для перспектыўнага развіцця прадпрыемства і рэалізацыі сацыяльных праграм: павышэнне выніковасці эканамічнай дзейнасці; павышэнне ўзроўню занятасці насельніцтва; павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва і павелічэнне пакупніцкай здольнасці і ўзроўню жыцця. Праектам прадугледжваецца будаўніцтва цэха па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў (дзікіх жывёл). Вытворчасць складаецца з наступных асноўных участкаў: першасная перапрацоўка туш жывёл; халадзільныя камеры для мяса. У цэху па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў размешчаны асноўныя памяшканні: раздзелачны цэх (брудная і чыстая зона); халадзільныя камеры (ахаладжальная камера – 1 шт., камера для замарожвання мяса або захоўвання замарожанага мяса (карантын) – 1 шт., камера для замарожвання мяса або захоўвання замарожанага мяса – 1 шт.); тэхнічныя памяшканні; бытавыя памяшканні.
Месца размяшчэння планаванай дзейнасці – на зямельным участку плошчай 0,086 га, згодна з актам выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'екта «Будаўніцтва памяшкання па першаснай апрацоўцы і захоўванні дзікарослых прадуктаў у ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», зацверджанага старшынёй Лепельскага раённага выканаўчага камітэта ад 24.11.2016 года.
Тэрмін рэалізацыі планаванай дзейнасці: 2018 год.
Орган, які прымае рашэнне аб размяшчэнні аб'екта і дазволе на будаўніцтва: Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, г. Лепель, вул. Ленінская, 6.
Грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ААЭ адбудзецца з 19 мая 2017 года па 19 чэрвеня 2017 года.
Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання справаздачы аб ААЭ – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, г. Лепель, вул. Ленінская, 6, тэлефон. 6-70-05, e-mail: ot.lepel2016@yandex.ru.
Азнаёміцца са справаздачай аб ААЭ можна з 19 мая 2017 года па 19 чэрвеня 2017 года (з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00) у адміністрацыйным будынку Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» па адрасе 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская обл., Лепельскі р-н, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3.
Заўвагі і прапановы прымаюцца з 19 мая 2017 года па 19 чэрвеня 2017 года (з панядзелка па пятніцу з 08:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00) пісьмова, шляхам занясення ў часопіс па грамадскім абмеркаванні справаздачы аб ААЭ, у адміністрацыйным будынку Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» па адрасе 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская обл., Лепельскі р-н, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, і з 19 мая 2017 года па 19 чэрвеня 2017 года і з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі (e-mail: info@berezinsky.by).
Заяву аб неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў можна накіраваць у Дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову «Бярэзінскі біясферны запаведнік» адрас: 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская обл., Лепельскі р-н, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, тэлефон: +375 (2132) 2-63-44, факс: 375 (2132) 2-63-42, E-mail: info@berezinsky.by на працягу 10 рабочых дзён з дня размяшчэння паведамлення. У выпадку паступлення ад грамадскасці заявы аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб ААЭ, дата і месца яго правядзення будуць паведамлены пазней.
Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць на працягу 10 рабочых дзён з дня апублікавання дадзенага паведамлення на паштовы адрас Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» адрас: 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская обл., Лепельскі р-н, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, тэлефон: +375 (2132) 2-63-44, факс: 375 (2132) 2-63-42, E-mail: info@berezinsky.by. Заявы, што паступілі пазней за ўказаны тэрмін, разглядацца не будуць.