У адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 №687...

У адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 №687 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.02.2014 года № 109, Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей Лепельскі райвыканкам) апавяшчае аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта: «Генеральны план горада Лепеля», распрацаванага УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».

Рэалізацыя праекта плануецца ў межах горада Лепеля на зямельным участку плошчай 2154,2га.

Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт. Месца знаходжання: Віцебская обл., г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

Пачатак правядзення грамадскага абмеркавання – 05.01.2018 года канец грамадскага абмеркавання – 29.01.2018 года ўключна.

Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі генеральнага плана можна ў перыяд з 05.01.2018 года па 19.01.2018 года штодня, акрамя суботы і нядзелі – з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-ым паверсе будынка Лепельскага райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6.

Заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання з 05.01.2018 года па 29.01.2018 года ўключна. У пісьмовай форме заўвагі і (або) прапановы з 8.00 да 17.00 можна пакінуць у часопісе па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, які знаходзіцца ў кабінеце № 107 Лепельскага райвыканкама; пры дапамозе паштовай сувязі: 211174, Віцебская обл., горад Лепель, вуліца Ленінская, д.6; пры дапамозе выкарыстання інтэрнэт-сайта: lepel.vitebsk-region.gov.by.

Паступіўшыя заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні аб'екта будуць накіраваны для разгляду ў архітэктурна-горадабудаўнічы савет Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўніком якога з'яўляецца галоўны архітэктар Віцебскай во

Мэта праекта – вызначэнне стратэгіі сацыяльна-эканамічнага і тэрытарыяльнага развіцця планавальнай структуры і функцыянальнага занавання тэрыторыі да 2030 года: узмацненне эканамічнага патэнцыялу горада за кошт развіцця сектара турызму і адпачынку; вызначэнне аптымальнай планавальнай структуры і функцыянальнага занавання тэрыторыі; прынцыпаў аховы навакольнага асяроддзя, развіццё сістэмы грамадскага абслугоўвання, транспартнай і інжынернай інфраструктур.

Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе даступная на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама lepel.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «Грамадскія абмеркаванні», інфармацыйных стэндах Лепельскага райвыканкама і сродках масавай інфармацыі.

Генеральны план г. Лепеля