Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Лепельскі райвыканкам) у адпаведнасці з патрабаваннем Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, інфармуе аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў форме інфармавання і аналізу грамадскай думкі горадабудаўнічага праекта «Дэтальны план «Заходні» у г. Лепелі» (далей – горадабудаўнічы праект), распрацаванага УП «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА».
Рэалізацыя горадабудаўнічага праекта плануецца ў межах горада Лепеля на зямельным участку плошчай 24 га.
Разглядаемая тэрыторыя абмежавана:
з поўначы – вул. Праектуемая №4 (працяг уезду з боку н.п. Мацюшына);
з усходу – вул. Полацкі тракт і існуючая забудова;
з поўдня – вул. Лугавая, межы існуючай забудовы ўздоўж вул. Праектуемая №3;
з захаду – калідор ЛЭП, вул. Праектуемая.
Мэта праекта –
– рэалізацыя праграмы жыллёвай палітыкі;
– комплекснае развіццё дадзенай тэрыторыі ва ўвязцы з планавальнай і функцыянальнай арганізацыяй горада;
– стварэнне для цяперашняга і будучых пакаленняў бяспечнага, безбар'ернага, спрыяльнага і разнастайнага асяроддзя жыццядзейнасці.
Арганізатар правядзення грамадскага абмеркавання – Лепельскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам). Адрас: 211174, г. Лепель, вул. Ленінская, 6, тэл./факс (8 02132) 4 13 47. E-mail: - lepel.vitebsk-region.gov.by
Пачатак правядзення грамадскага абмеркавання – 7 лютага 2020 года, заканчэнне грамадскага абмеркавання – 2 сакавіка 2020 года ўключна.
Азнаёміцца з экспазіцыяй і іншымі матэрыяламі горадабудаўнічага праекта можна ў перыяд з 7 лютага 2020 года па 21 лютага 2020 года штодня, акрамя суботы і нядзелі, з 8.00 да 17.00 у кабінеце № 107 на 1-м паверсе будынка Лепельскага райвыканкама па адрасе: г. Лепель, вуліца Ленінская, д. 6.
Заўвагі і (або) прапановы па грамадскім абмеркаванні будуць прымацца ў перыяд правядзення грамадскага абмеркавання з 7 лютага 2020 года па 2 сакавіка 2020 года ўключна. У пісьмовай форме заўвагі і (або) прапановы з 8.00 да 17.00 можна пакінуць у часопісе па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў, які знаходзіцца ў кабінеце № 107 Лепельскага райвыканкама; пры дапамозе паштовай