У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў...

У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы, справаздач аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 14.06.2016 года № 458 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 13.01.2017 года № 24) Лепельскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе аб правядзенні грамадскага абмеркавання праекта экалагічна значнага рашэння (далей – рашэнне) аб зацвярджэнні схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля.

На падставе аналізу заканадаўчай і нарматыўнай базы ў галіне азелянення, матэрыялаў генеральнага плана горада Лепеля, а таксама асноўных праблем у галіне азелянення распрацаваны асноўныя напрамкі азелянення горада Лепеля, якія падкрэсліваюць важную ролю азелянення тэрыторый у ландшафтнай арганізацыі горада.