Заказчык планаванай дзейнасці: Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 211188 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, тэл./факс: 8 (02132) 37742, e-mail:info@berezinsky.by.
Заказчык планаванай дзейнасці: Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 211188 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, тэл./факс: 8 (02132) 37742, e-mail:info@berezinsky.by.
Мэты планаванай дзейнасці: ацаніць магчымае уздзеянне на навакольнае асяроддзе пры рэалізацыі аб'екта «Узвядзенне кацельні для патрэб сушыльных установак па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Палявая, 1А», выявіць магчымыя экалагічныя, сацыяльна-эканамічныя наступствы планаванай дзейнасці, вызначыць меры па прадухіленні, мінімізацыі або кампенсацыі магчымага шкоднага ўздзеяння.
Апісанне і абгрунтаванне дзейнасці: Праектуемыя будынкі і збудаванні будуць размешчаны на зямельным участку для будаўніцтва і абслугоўвання аб'екта «Рэканструкцыя ДОЦ «Домжарыцы» з пашырэннем вытворчай базы, плошчай 1,8701 га
Праектуемымі з'яўляюцца наступныя будынкі і збудаванні: кацельня, дрэвасушылка, лакальныя ачышчальныя збудаванні, пляцоўка ДГУ, склад гатовай прадукцыі. У якасці крыніцы цеплазабеспячэння для ўсталёўваемых сушыльных установак, сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння прадугледжваецца праектуемая прыбудаваная кацельня (два водаграйныя катлы КВТ-0750Е цеплапрадукцыйнасцю 750 кВт), якая працуе на шчэпцы паліўнай згодна з Тэхнічнымі ўмовамі ТУ BY 100145188.003-2009. Будуць устаноўлены ачышчальныя збудаванні вытворчасці «Белполіпластык» BelECOline К15 або іх аналаг прадукцыйнасцю 15 л/с. Пляцоўка ДГУ. Будзе ўстаноўлены дызель-генератар АД104С-Т400-2РП (ММЗ).
Чаканыя наступствы рэалізацыі праектных рашэнняў будуць звязаны з пазітыўным эфектам у выглядзе дадатковых магчымасцей для перспектыўнага развіцця рэгіёна: павышэнне выніковасці эканамічнай дзейнасці ў рэгіёне.
Тэрмін ажыццяўлення планаванай дзейнасці — 2023 год.
Інфармацыя аб рашэнні, якое прымаецца ў дачыненні да гаспадарчай і іншай дзейнасці, і дзяржаўным органе, адказным за прыняцце такога рашэння:
Лепельскіраённы выканаўчы камітэт (горад Лепель, вуліца Ленінская, д.6 тэлефон. 8 (02132) 6-70-05, 6-70-46, факс 8 (02132) 3-49-97; E-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by).
Месца размяшчэння планаванай дзейнасці: Дрэваапрацоўчы цэх «Домжарыцы» і ўзводзімая кацельня з сушыльнымі ўстаноўкамі размешчаны па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Палявая, 1А.
Праектуемыя будынкі і збудаванні будуць размешчаны на зямельным участку для будаўніцтва і абслугоўвання аб'екта на тэрыторыі ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» «Рэканструкцыя ДАЦ «Домжарыцы» з пашырэннем вытворчай базы, плошчай 1,8701 га».
Тэрмін правядзення грамадскіх абмеркаванняў і прадстаўлення заўваг — 30 дзён (з 01.11.2022 г. па 01.12.2022 г.).
З дакументацыяй па ААЭ можна азнаёміцца:
- у электронным выглядзе – на афіцыйным сайце Лепельскага райвыканкама: http:// https://lepel.vitebsk-region.gov.by/ru/obsuzhdeniya/
- на папяровым носьбіце:
1) Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, 211174, Віцебская вобласць, г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6, кантактная асоба — галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Белькавіч Ганна Леанідаўна, тэлефон. 8 (02132) 67005, e-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by тэлефон. 8(02132)67005;
2) Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 211188 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, Тэлефон/факс: 8 (02132) 37742, e-mail:info@berezinsky.by, кантактная асоба: Намеснік дырэктара па агульных пытаннях Маскалёў Віктар Аляксеевіч.
Заўвагі і прапановы па справаздачы па ААЭ на працягу абвешчанага тэрміну можна накіраваць у:
1) Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, 211174, Віцебская вобласць, г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6, кантактная асоба — галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Белькавіч Ганна Леанідаўна, e-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by, тэлефон. 8 (02132) 67005;
2)Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 211188 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, Тел./факс: 8 (02132) 37742, e-mail: info@berezinsky.by, кантактная асоба: Намеснік дырэктара па агульных пытаннях Маскалёў Віктар Аляксеевіч (да 01.12.2022 уключна).
Заяву аб неабходнасці правядзення грамадскіх абмеркаванняў (сходу) можна накіроўваць у Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, 211174, Віцебская вобласць, г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6, кантактная асоба — галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Белькавіч Ганна Леанідаўна, тел. 8(02132)67005, e-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.byтел. 8(02132) 67005 на працягу 10 рабочых дзён з дня размяшчэння паведамлення (з 01.11.2022 г. да 14.11.2022 г. уключна). У выпадку паступлення заяў ад грамадскасці аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні адпаведнасці справаздачы аб ААЭ дата і месца яго правядзення будуць паведамлены пазней.
Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызыможна накіраваць у:
- Лепельскі раённы выканаўчы камітэт, 211174, Віцебская вобласць, г. Лепель, вуліца Ленінская, д.6, e-mail: lepelrik@lepel.vitebsk-region.gov.by, тел. 8 (02132) 67005 на працягу 10 рабочых дзён з дня размяшчэння паведамлення (да 14.11.2022уключна),
- Дзяржаўную прыродаахоўную установу «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 211188 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3, Тел./факс: +3750213137742, e-mail: info@berezinsky.by, на працягу 10 рабочых дзён з дня размяшчэння паведамлення (да 14.11.2022 уключна).Заявы, пададзеныя пасля ўказанага сроку, разгляду не падлягаюць.
Месца і дата апублікавання паведамлення:
- у друкаваных СМІ — газета «Лепельскi край», ад 01.11.2022,
- у электронным выглядзе — на сайце Лепельскага райвыканкама: http:// https://lepel.vitebsk-region.gov.by/ru/obsuzhdeniya/.