Паведамленне аб грамадскіх абмеркаваннях справаздачы аб ААЭ па аб'екце

Будаўніцтва газаправода да існуючай кацельні з устаноўкай ШРП па адрасе: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Жарскі с/с, в.Старое Сяло, філіял «Ушацкі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»

Паведамленне аб планаванай дзейнасці

Плануемая дзейнасць: «Будаўніцтва газаправода да існуючай кацельні з устаноўкай ШРП па адрасе: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Жарскі с/с, в.Старое Сяло, філіял «Ушацкі» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт».

Заказчык планаванай дзейнасці: Закрытае акцыянернае таварыства «Віцебскаграпрадукт». Юрыдычны і паштовы адрас: 210026, г.Віцебск, вул. Гаравца, д. 6, электронны адрас: vohp@vitagro.by, факс: +375(212) 49-56-50, тэл. +375 (212) 49-56-49. 

Распрацоўшчык дакументацыі: ЧПУП «Газ катлабуд». Юрыдычны і паштовы адрас: 210038, г. Віцебск, вул. Церашковай, 11, электронны адрас: gazkotiostroy777@mail.ru, тэл. +375 (29) 7088881.

Абгрунтаванне неабходнасці планаванай дзейнасці: паляпшэнне экалагічнай сітуацыі раёна размяшчэння прадпрыемства, дзякуючы ўстаноўцы больш эфектыўнага абсталявання, скарачэнню колькасці выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра пры выкарыстанні прыроднага газу ў параўнанні са спальваннем мазутнага паліва ў кацельні, забеспячэнне цеплавых нагрузак прадпрыемства. 

Апісанне планаванай дзейнасці: прадугледжваецца будаўніцтва газаправода высокага ціску да існуючай кацельні, з устаноўкай ШРП, працягласцю 12175,0 м. Падключэнне ажыццяўляецца да дзеючага газаправода высокага ціску II катэгорыі (Р≤0,52-0,6МПа) ПЭ 110 мм, згодна з тэхнічнымі ўмовамі. 

Інфармацыя аб месцы размяшчэння планаванай гаспадарчай і іншай дзейнасці: Віцебская вобласць, Ушацкі і Лепельскі раёны.