Паведамленне аб грамадскіх абмеркаваннях праекта плана кіравання Бярэзінскім біясферным запаведнікам на 2021 – 2030 гады

Заказчык планаванай дзейнасці

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паштовы і юрыдычны адрас: 211188, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, д.3, тэлефон: +375(02132) 37744, факс +375(02132)37742, інтэрнэт-сайт: berezinsky.by; e-mail: info@berezinsky.by.

Абгрунтаванне неабходнасці планаванай дзейнасці

Пераўтварэнне тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2019 года № 279 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (ад 9 лютага 2012 года № 59).

 Інфармацыя аб рашэнні, што прымаецца ў дачыненні да гаспадарчай і іншай дзейнасці, і дзяржаўным органе, адказным за прыняцце такога рашэння

У адпаведнасці з п.2 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 года № 150-3 «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» распрацоўка плана кіравання асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй забяспечваецца дзяржаўнай прыродаахоўнай установай, якая ажыццяўляе кіраванне запаведнікам. 

Месца размяшчэння планаванай дзейнасці

Тэрыторыя Бярэзінскага біясфернага запаведніка і яго ахоўнай зоны.

Тэрміны рэалізацыі планаванай дзейнасці

Рэалізацыя праекта – 2021-2030 гады, працягласць – 10 гадоў

Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і накіравання заўваг і прапаноў па праекце плана кіравання з 10.11.2021 г. па 09.12.2021 г. (уключна).

Заўвагі і прапановы па справаздачы аб ААЭАС можна накіроўваць:

- у форме электроннага звароту на сайт Лепельскага раённага выканаўчагакамітэта: lepel.vitebsk-region.gov.by.

- па адрасах:

1) Лепельскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці, паштовы адрас: 211174, г. Лепель, вул. Ленінская, д.6, тэлефон: