Сёння апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2025 г. № 108 "Аб страхаванні".
Як расказалі ў Галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, дакумент уступіць у сілу 23 красавіка. У адпаведнасці з ім павялічаны ліміт страхавога пакрыцця пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ да 150 базавых велічынь (6,3 тысячы рублёў). Сёння ліміт складае 800 еўра.Перавагамі афармлення ДТЗ шляхам самастойнага запаўнення Еўрапратакола з'яўляюцца хуткасць і зручнасць, бо кіроўцам не патрабуецца чакаць прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Пры гэтым страхаўшчык выплачвае пацярпеламу страхавое пакрыццё на падставе Еўрапратакола, а віноўнік не прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.
Для атрымання кансультацыі па парадку і ўмовах афармлення ДТЗ без выкліку ДАІ і запаўнення бланка паведамлення можна звяртацца ў кругласутачны кол-цэнтр па кароткім нумары 140
Акрамя таго, Указам прадугледжаны выплаты пацярпелым у выпадку прычынення шкоды жыццю ці здароўю ў выніку ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Пры гэтым пакрыццё шкоды маёмасці не прадугледжана.