1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павелічэнне паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан абмяркуюць 2 жніўня ў Віцебскім аддзяленні Беларускай тарговай палаты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага аддзялення БелГПП.
Перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама магчымасць павелічэння таваразвароту плануюць абмеркаваць кіраўнікі шэрагу найбуйнейшых прадпрыемстваў Віцебска на дзелавой сустрэчы з міністрам па пытаннях гандлю Ісламскай Рэспублікі Пакістан, кіраўніком гандлёвага прадстаўніцтва пасольства Пакістана ў Беларусі і Расіі Махамадам Ільясам Горы.
З беларускага боку ў мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскі завод трактарных запасных частак", дзяржаўнага аб'яднання "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", адкрытых акцыянерных таварыстваў "Віцязь" і "Малако".
БЕЛТА
Павелічэнне паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан абмяркуюць 2 жніўня ў Віцебскім аддзяленні БелГПП
1.8.20120 праглядаў