Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана наведала аграгарадок Слабада. Выезд групы быў прысвечаны тэме «Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь».

 Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігара Урбана наведала аграгарадок Слабада. Выезд групы быў прысвечаны тэме «Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь».

 У прыватнасці, Ігар Генадзьевіч адзначыў, што ў пытаннях суверэнітэту і бяспекі ва знешняй і ўнутранай палітыцы Беларусі не было і не будзе месца кампрамісам. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі А.Г.Лукашэнка заявіў 19 красавіка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.

 «Неаднаразова перажыты досвед падзелу беларускага народа і перакройвання межаў прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць, -- сказаў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне непахісная і святая: «Так, наша гісторыя пачалася больш за тысячу гадоў таму, але яна цалкам магла б скончыцца ў 40-ыя гады мінулага стагоддзя, калі б не гераізм нашага савецкага народа. У дзень 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў мы будзем адзначаць важную для нашай дзяржаўнасці дату. Дату, якая стала сімвалам незалежнасці і свабоды роднай зямлі».

 Ігар Генадзьевіч распавёў таксама пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Лепельскага раёна, поспехі і дасягненні лепельчан. Нашаму раёну ёсць кім ганарыцца. З 50 жыхароў Віцебскай вобласці, удастоеных ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», пяцёра лепельчан. Сярод іх старшыня праўлення Лепельскага райпо Рыгор Стош, трактарыст-машыніст СПФ «Заазер'е» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Леанід Аляксеенка, ветэрынарны ўрач гэтага ж гаспадаркі Віктар Шаршнёў, майстар участка катлоў і цеплавых сетак КУВП «Бароўка» Сяргей Белавусаў і галоўны ўрач УАЗ «Лепельская ЦРБ» Ілья Шэндалесаў.

 Сёлета ва ўстанове аховы здароўя «Лепельская цэнтральная раённая бальніца» пасля мадэрнізацыі адкрыты новы рэнтген-кабінет, дзе на найноўшым лічбавым абсталяванні можна атрымліваць больш якасныя рэнтген-здымкі, пры гэтым не праводзячы апрамяненне пацыента.

 Кожны год Лепельшчыну праслаўляюць сваімі поспехамі юныя спартсмены, якія становяцца ўдзельнікамі многіх прэстыжных спаборніцтваў у вобласці, рэспубліцы, але і за мяжой. Тытулаваны спартсмен Сцяпан Попаў сёлета стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы.

 Лепельшчына ганарыцца поспехамі майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маладых спецыялістаў розных сфер, якія, выкарыстоўваючы найноўшыя методыкі і тэхналогіі, дасягаюць высокіх вынікаў у працы. Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што ў Лепельшчыны ёсць надзейная будучыня.

Святлана ВОЗНЯК.