12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне ваеннай контрразведкі КДБ Беларусі гарантуе грамадзянам, якія прадаставілі матэрыялы або звесткі аб падрыхтоўцы або здзяйсненні злачынства, канфідэцыяльнасць і адэкватнае ўзнагароджанне, паведамілі БЕЛТА ва УВК КДБ. "11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая" адбыўся падрыў неўстаноўленай выбуховай прылады, які пацягнуў за сабой чалавечыя ахвяры. Па гэтым факце Генпракуратурай узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 289 (Тэрарызм) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Упраўленне ваеннай контрразведкі, з'яўляючыся найбольш падрыхтаваным падраздзяленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі і маючы вопыт правядзення падобнага роду аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, прымае непасрэдны ўдзел у раскрыцці здзейсненага злачынства і пошуку асоб, датычных да яго", - адзначылі ва ўпраўленні. Ва УВК адзначылі, што "ў дадзены момант мае значэнне ўся інфармацыя, якая адносіцца да надзвычайнага здарэння, у тым ліку фота або відэаздымка, зробленая напярэдадні, у момант або пасля выбуху". Адным з напрамкаў дзейнасці УВК у існуючых умовах з'яўляецца выяўленне фактаў незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Органы дзяржаўнай бяспекі неаднаразова папярэджвалі насельніцтва аб вывадзе з незаконнага абароту выбуховых рэчываў шляхам добраахвотнай іх выдачы і наступнага вызвалення ад крымінальнай адказнасці. Улічваючы напружанасць сітуацыі, у выпадку невыканання заканадаўства ў сферы абароту зброі, прымаемыя меры будуць жорсткімі, адпаведнымі складанай аператыўнай абстаноўцы. УВК звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб надзвычайным здарэнні або аб асобах, датычных да яго здзяйснення, неадкладна паведаміць аб гэтым ва ўпраўленне ваеннай контрразведкі па тэлефонах 227-47-61, 219-97-22, а таксама на сайт УВК у раздзеле "Зваротная сувязь".-0-

БЕЛТА