Дождж, слізкае дарожнае пакрыццё і дрэнная бачнасць значна ўскладнілі дарожную сітуацыю ў краіне. Рэзка павялічылася колькасць ДТЗ з матэрыяльнай шкодай.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху быць уважлівымі і асцярожнымі!
Паважаныя кіроўцы!
- выбірайце бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі і бачнасці;
- трымайце бяспечную дыстанцыю і выконвайце бакавы інтэрвал;
- пазбягайце бязладных перабудаванняў і рэзкіх манеўраў;
- падчас ападкаў уключайце блізкае святло фар.
Памятайце, што прышпіляцца неабходна ўсім пасажырам у аўтамабілі. Праяўляйце асаблівую асцярожнасць пры праездзе пешаходных пераходаў.
Паважаныя пешаходы!
Праяўляйце павышаную ўвагу пры пераходзе праезнай часткі. Пачынайце пераход толькі пераканаўшыся, што ўсе машыны спыніліся на слізкай дарозе. Абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі!
Для забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў складаных умовах надвор'я на дарогі выведзены дадатковыя нарады ДПС ДАІ, якія працуюць з сінімі праблескавымі маячкамі, арганізуецца праезд грамадскага транспарту, рэгуляванне дарожнага руху, кантроль выканання ПДР.