Для аператыўнай ачысткі вулічна-дарожнай сеткі ад снегу калоны снегаўборачнай тэхнікі суправаджаюцца патрульнымі аўтамабілямі Дзяржаўтаінспекцыі

Для аператыўнай ачысткі вулічна-дарожнай сеткі ад снегу калоны снегаўборачнай тэхнікі суправаджаюцца патрульнымі аўтамабілямі Дзяржаўтаінспекцыі.

Не парушайце правілы прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў — не перашкаджайце ўборцы і апрацоўцы вулічна-дарожнай сеткі.
 
Ва ўмовах снегападу ДАІ рэкамендуе выбіраць бяспечную хуткасць руху, быць асабліва ўважлівымі на мастах, пуцеправодах, а таксама на закругленнях, спусках і ўздымах дарог.

Не варта рэзка манеўраваць або тармазіць.

Пешаходам таксама варта быць асабліва ўважлівымі на дарозе і пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.

Мы заўсёды гатовы дапамагчы ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.