- Атрад у нас вялікі, хлопцы выходзяць на дапамогу тым, хто мае патрэбу, па чарзе, - пракаментавала педагог-арганізатар установы адукацыі Святлана Стэльмах. – А з Марыяй Фёдараўнай нас звязвае даўняе сяброўства.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Марыя Фёдараўна служыла ў 2-й Ушацкай брыгадзе імя П. К. Панамарэнка, якая дзейнічала ва Ушацкім і Лепельскім раёнах. Працавала ў ваенным шпіталі, дапамагала параненым байцам. Часам выконвала разавыя заданні ў складзе групы сувязных.
Пасля заканчэння вайны працавала швачкай у камбінаце бытавога абслугоўвання Лепеля. Неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзякай за добрасумленную і шматгадовую працу.