Так, навучэнцы 10 профільнага класа Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна сабралі ўраджай школьнага пладовага саду. І хоць ураджай сёлета невялікі, нашы юныя садаводы з энтузіязмам збіралі вырашчаныя ў неспрыяльных кліматычных для нашага рэгіёна ўмовах плады яблыкаў і груш. 

10 кілаграмаў яблыкаў і 2 кілаграмы груш, сабраныя дзецьмі ў выніку акцыі, стануць пачастункам для пажылых людзей вёсак Заслонава і Межыца да Дня пажылога чалавека.