Вітаюць хлебаробаў і на Лепельшчыне

Вітаюць хлебаробаў і на Лепельшчыне

25.9.20240 праглядаў

Вось такая прыгажосць сёння з'явілася на трасе М3 (175-ы км, каля вёскі Несіна).

Саламяная канструкцыя ў выглядзе млына - справа таленавітых педагогаў Лепельскай ДШМ Івана Будзіча, Аляксандра Саўчанкі і Дзяніса Казырыцкага. Прыклалі сваю руку і супрацоўнікі Лепельскага РАНС - дапамаглі ва ўстаноўцы.

Традыцыя ўсталёўваць канструкцыі з салом'яных снапоў падтрымліваецца ўсімі рэгіёнамі Беларусі. Гэта свайго роду напамін аб заканчэнні гарачага сезона ў работнікаў сельскай гаспадаркі, жэст павагі да высакароднай працы ўсіх удзельнікаў уборкі ўраджаю.

Вітаюць хлебаробаў і на Лепельшчыне | Лепельский райисполком