Асноўная тэма сустрэчы — «Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР».
Пасля асноўнага пытання Ларыса Дарагава праінфармавала ўсіх аб канстытуцыйным праве кожнага чалавека на дакладную інфармацыю, дзеючай у нашай краіне сістэме прававой інфармацыі і яе рэсурсах.
Навошта нам трэба гэта ведаць? У цяперашні час у Інтэрнэце шмат фэйкавых навін, якія падрываюць аснову грамадства і нараджаюць агрэсію.
Таксама прадстаўнікі цэнтра прававой інфармацыі ўручылі дзецям Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.