Перамяшчэнне на ССТ у стане ап'янэння катэгарычна забаронена!
Згодна з артыкулам 18.20 КоАП Рэспублікі Беларусь за парушэнне ПДД асоба, якая кіруе веласіпедам або ССТ у стане ап'янэння, можа быць прыцягнута да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 3 да 5 базавых велічынь.Транспартны сродак, які можа развіваць хуткасць больш за 25 км/г, будзе прызнавацца мапедам або матацыклам.
Такім чынам, пры кіраванні ў нецвярозым стане, парушальнік будзе лічыцца як кіроўца транспартнага сродку. І ў дадзеным выпадку згодна з артыкулам 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь,
калі ступень ап'янэння менш за 0,8 праміле, то парушальнік атрымае штраф у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на 3 гады. Калі ступень ап'янэння больш за 0,8 праміле, то штраф складзе 200 базавых велічынь з пазбаўленнем вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на 5 гадоў.