І прысвечаны ён важнай і радаснай хрысціянскай падзе – Раству Хрыстову

З прывітальным словам на адкрыцці мерапрыемства выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан: — Добрыя традыцыі калядных дзён перадаюцца з пакалення ў пакаленне, напаўняюць сэрцы надзеяй і верай, любоўю і міласэрнасцю, робяць нас моцнымі перад любымі выпрабаваннямі, умацоўваюць веру ў свае сілы, дапамагаюць пераадольваць цяжкасці, даюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Да прысутных таксама звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч, які ў сваім выступленні нагадаў пра неабходнасць у наш час духоўнага ўмацавання і звароту народа да Бога.

На працягу ўсяго мерапрыемства ў песнях, вершах і танцах юныя артысты з навучальных устаноў Лепельшчыны, выхаванцы нядзельных школ, распавядалі гісторыю з'яўлення ў свет Богамладенца Ісуса.