Сярод удзельніц рэспубліканскага мерапрыемства былі і прадстаўніцы Лепельскага раёна. Традыцыйна адкрылася мерапрыемства ў Вялікім тэатры. Форум працаўніц вёскі – гэта не проста свята для працавітых жанчын. Гэта яшчэ і пляцоўка для зносін і абмену вопытам.

  Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

  Гэта цудоўныя жанчыны, гэта працавітыя, разумныя, таленавітыя, а самае галоўнае – адданыя сваёй роднай зямлі і нашай Радзіме. І мы шчаслівыя, што гэтыя жанчыны не толькі займаюцца цяжкай працай у сельскай гаспадарцы, але ў іх яшчэ сур'ёзная грамадзянская пазіцыя. Яны з'яўляюцца членамі Беларускага саюза жанчын, нашай жаночай арганізацыі ў нашай краіне. Таму, вядома, з вялікай радасцю заўсёды разам ушаноўваем жанчын, якія працуюць у такой няпростай сферы.