Паводле археалагічных раскопак, на землях сучаснай Сенненшчыны людзі пачалі сяліцца каля ХІ ст. да нашай эры. У пачатку ХХ ст. Сенненскі павет Магілёўскай губерні быў дастаткова буйной адміністрацыйнай адзінкай, дзе пражывалі амаль 220 тыс. чалавек.

Паводле археалагічных раскопак, на землях сучаснай Сенненшчыны людзі пачалі сяліцца каля ХІ ст. да нашай эры. У пачатку ХХ ст. Сенненскі павет Магілёўскай губерні быў дастаткова буйной адміністрацыйнай адзінкай, дзе пражывалі амаль 220 тыс. чалавек. У яго склад уваходзілі часткі цяперашніх Талачынскага (разам з Талачыном), Чашніцкага, Бешанковіцкага, Крупскага (Мінская вобласць) раёнаў. На Сенненшчыне нарадзіліся дзяржаўны дзеяч Пётр Машэраў, скульптар Заір Азгур, легендарны лётчык Аляксандр Гаравец, наркам земляробства БССР Дзмітрый Прышчэпаў, які быў адным з ініцыятараў стварэння Віцебскага ветінстытута. З 6 па 10 ліпеня 1941 года адбывалася важная падзея першапачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У рамках Лепельскага контрудару Чырвонай арміі тут адбыліся цяжкія баі, яны ўвайшлі ў гісторыю як Сенненская танкавая бітва. На спартыўных арэнах рэгіён і краіну праслаўлялі чэмпіён свету па біятлоне Пётр Івашка, алімпійская чэмпіёнка Ірына Лешчанка (Крыўко).

Хто прыдумаў арнамент?

У 2015 годзе на цэнтральнай плошчы Сянна ўстаноўлены памятны знак у гонар Матруны Маркевіч — аўтара ўзору «Узыходзячае сонца», які ўзяты за аснову арнаменту на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь.

Ураджэнка вёскі Клімавічы вышыла векапомны ручнік у 1917 годзе. Родны брат Матруны Сяргееўны – этнограф, доктар мастацтвазнаўства Міхаіл Кацар у 1951-м быў запрошаны як эксперт камісіі па стварэнні сцяга БССР. Было пажаданне, каб дзяржаўная сімволіка ўтрымлівала дэталі, якія б адлюстроўвалі нацыянальныя асаблівасці. Міхаіл Сяргеевіч звярнуў увагу на малюнак арнаментальнага ўзору «Узыходзячае сонца», вышытага на ручніку яго сястрой і які захоўваўся ў даваенным архіве Белпрамсавета.

Элементы арнаменту сімвалізуюць «ключ да шчасця», пажаданне добрага развіцця падзей, дабрабыт, багацце, працяг жыцця.

Адзін з ручнікоў Матруны Маркевіч захоўваецца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, яго дакладную копію зрабілі майстры Сенненскага Дома рамёстваў.

Энергія сонца