На адкрыцці навучальнага класа прысутнічалі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сілаў падпалкоўнік Жылінскі Юрый Мікалаевіч і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў" Ківадла Іван Аляксандравіч, якія і адкрылі клас для падрыхтоўкі зенітчыкаў сумесна з камандзірам злучэння гвардыі палкоўнікам Чарнухам Аляксеем Аляксеевічам.
Права першым выпрабаваць трэнажор ПЗРК "Ігла" было прадастаўлена камандзіру зенітна-артылерыйскага дывізіёна гвардыі падпалкоўніку Зайцу Дзмітрыю Валер'евічу.Акрамя таго, пробныя навучальныя пускі ў гэты дзень ажыццявілі і гвардзейцы аддзялення ПЗРК "Ігла".