13 снежня, Ворша /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. У 2012 годзе ў Віцебскай вобласці павінна быць рэканструявана 228 малочна-таварных ферм, паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэта будзе першая чарга маштабнага праекта па развіцці ў рэгіёне малочна-таварных ферм. Яго рэалізацыя дазволіць павялічыць колькасць дайнага статка з 41 тыс. да 54 тыс. галоў. "Задачу, пастаўленую Прэзідэнтам, мы ўзялі з павышанымі абавязацельствамі і плануем зрабіць другую чаргу ў 2013 годзе, каб пабудаваць дадаткова з рэканструяванымі блокамі шляхам пераносу неэфектыўна выкарыстоўваемых будынкаў і збудаванняў новыя аб'екты яшчэ практычна на 50 тыс. галоў", - распавёў Аляксандр Косінец. Гэта будуць сучасныя фермы з новымі даільнымі заламі і высокай прадуктыўнасцю. Рэалізацыя гэтага маштабнага праекта дазволіць вобласці атрымліваць каля 1,45 млн. т малака ў год.
На выкананне першай чаргі праекта спатрэбіцца Br501 млрд., другой - Br1,4 трлн. Гаспадаркі павінны імкнуцца да таго, каб за кошт уласных сродкаў ажыццяўляць мадэрнізацыю малочна-таварных ферм. "Кіраўнікі гаспадарак ужо задумаліся пра ўласныя сродкі, рэнтабельнасць, чысты прыбытак, разглядаюць, як знізіць сабекошт і павялічыць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі", - рэзюмаваў Аляксандр Косінец.-0-
БЕЛТА
У 2012 годзе ў Віцебскай вобласці павінна быць рэканструявана 228 малочна-таварных ферм
13.12.20110 праглядаў