21 ліпеня, Верхнядзвінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У 2013 годзе ўся малочная сыроватка ў Беларусі будзе перапрацоўвацца. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падчас рабочай паездкі па Віцебскай вобласці міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цяпер з 3,5 млн.т атрымліваемай сыроваткі не задзейнічана каля 700 тыс.т. Як адзначыў міністр, праз два гады абсалютна ўся сыроватка будзе перапрацоўвацца і прадавацца ў выглядзе рознай прадукцыі. Такім чынам, на малоепрацоўных прадпрыемствах будзе арганізавана безаходная вытворчасць. Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец далажыў кіраўніку дзяржавы аб рабоце віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты". За 2,5 года ў мадэрнізацыю і пераўзбраенне малочных заводаў і мясакамбінатаў канцэрна было ўкладзена Br350 млрд. Цалкам гэтая праца будзе завершана ў 2012 годзе, што дазволіць дасягнуць 100% глыбіні перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі. Да 2015 года плануецца істотна павялічыць вытворчасць сыроў, суцэльнамалочнай прадукцыі. Аляксандр Косінец адзначыў, што ў некалькі разоў павялічыліся пастаўкі малочных прадуктаў з Віцебскай вобласці ў Мінск. Акрамя таго, значна ўзрасла колькасць знешніх рынкаў збыту. Калі віцебскі канцэрн пачынаў з экспарту прадукцыі ў 11 краін, то сёння яна пастаўляецца ўжо ў 39. Прэзідэнт лічыць, што ў выпадку паспяховай працы і высокага прыбытку па прыкладзе віцебскага канцэрна могуць быць створаны такія ж аб'яднанні ў іншых абласцях краіны. "Трэба паглядзець па мяса-малочным комплексе. Калі ты лічыш, што гэта эфектыўна, хай іншыя вобласці паслужаць прыкладам", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да віцебскага губернатара.-0-

БЕЛТА