У 2021 годзе на тэрыторыіі Віцебскай вобласці зарэгістравана:
135 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 31 чалавек загінуў, і 111 атрымалі раненні;
33 ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, у якіх 7 чалавек загінулі, і 26 атрымалі раненні;
42 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх 4 дзіцяці загінулі, раненні атрымалі 43 дзіцяці. З іх 6 ДТЗ з удзелам дзяцей-пешаходаў (1 дзіця загінула, 15 атрымалі раненні, 7 ДТЗ з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў (7 непаўналетніх атрымалі раненні).
У 2022 годзе на тэрыторыіі Віцебскай вобласці ўжо зарэгістравана 20 ДТЗ з удзелам пешаходаў, з іх 1 - з удзелам непаўналетняга ўдзельніка дарожнага руху.
У мэтах папярэджання і спынення ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, у перыяд з 17 па 18 сакавіка 2022 года на тэрыторыіі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Паважаныя грамадзяне! Аб фактах знаходжання на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту просьба паведамляць па тэлефонах «327-46-02» (А1), «710-27-89» (МТС) або «102» (ананімнасць гарантуецца).