19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск спыніцца выдача ўязных віз замежным грамадзянам, у чыіх краінах ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.
За ўязнымі візамі яны павінны будуць звяртацца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі ў сваіх краінах.
Выключэнне будзе зроблена толькі для тых грамадзян, хто прыбывае ў Беларусь у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкай хваробай або смерцю блізкага сваяка альбо члена сям'і пры прад'яўленні афіцыйных дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць такіх абставін. "Яны, як і грамадзяне дзяржаў, у якіх няма дыпламатычных прадстаўніцтваў нашай краіны, па-ранейшаму змогуць атрымаць візу ў аэрапорце", - адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.-0-
БЕЛТА
У аэрапорце Мінск з 1 верасня спыніцца выдача ўязных віз некаторым катэгорыям грамадзян
19.7.20120 праглядаў