28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі падвялі першыя вынікі прыёмнай кампаніі на спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі падвялі першыя вынікі прыёмнай кампаніі на спецыяльнасці першай ступені вышэйшай адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.
"Зыходзячы з колькасці бюджэтных месцаў, сумарнай колькасці балаў, набраных абітурыентамі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання, і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі вызначаны прахадныя балы. Па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права" - 335, "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка" - 307, "кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" - 315", - распавялі ў ВНУ.
Усяго на дзённую бюджэтную форму навучання ў Акадэмію кіравання пададзена 208 заяў абітурыентаў пры плане прыёму 100. Сярэдні конкурс склаў 2,08 чалавека на месца. "Сярод тых, хто падаў дакументы, многія дамагліся высокіх вынікаў пры атрыманні базавай сярэдняй адукацыі: 61 чалавек скончыў школу з залатым і сярэбранымі медалямі, 6 - маюць стабальныя сертыфікаты па прадметах ЦТ, два абітурыенты з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскіх алімпіяд, таксама сярод абітурыентаў 111 выпускнікоў ліцэяў і гімназій. Рэгіёны прадстаўляюць каля 80% залічаных абітурыентаў", - адзначылі ў акадэміі.
Прыём дакументаў на платную форму навучання працягнецца да 9 жніўня.