Пасяджэнне было не зусім стандартнае. Акрамя прадстаўнікоў КДН, РАУС, аддзела па адукацыі райвыканкама і іншых прафілактычных службаў у зале знаходзілася шмат падлеткаў і іх бацькоў.
Першае пытанне — разгляд выпадкаў правапарушэнняў з боку падлеткаў.
Другое — падвядзенне вынікаў арганізацыі летняй занятасці непаўналетніх на тэрыторыі Лепельскага раёна, у тым ліку непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і ў дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Старшыня КДН Вераніка Хомбак, звяртаючыся да прадстаўнікоў суб'ектаў прафілактыкі, нагадала, што станоўчы вынік залежыць ад штодзённай карпатлівай працы. Важна працаваць на апярэджанне.