Такія сустрэчы праводзяцца рэгулярна для аказання дапамогі грамадзянам, якія парушаюць закон

Да разгляду часцей за ўсё прыцягваюцца злоўжываючыя спіртнымі напоямі, якія ўхіляюцца ад выхавання непаўналетніх дзяцей, завадатары скандалаў. На гэтым савеце камісія разгледзела гісторыі грамадзян, большасць з якіх туды прывёў алкаголь.

Трывожаць уласцівыя ім згубныя, шкодныя звычкі, якія аказваюць негатыўны ўплыў на іх жыццё і будучыню, на дабрабыт і бяспеку родных і блізкіх ім людзей, суседзяў.

На жаль, многія прысутныя не толькі злоўжываюць спіртнымі напоямі, але і не працуюць. Больш таго, яны і не збіраюцца працаўладкоўвацца. На пытанне, чаму не шукаеце працу, адказваюць: «Я на шабашках зарабляю», «Не працую, таму што на ўліку ў наркалога. Вясной прыйшоў з ЛПТ, год трэба быць пад кантролем».