На мерапрыемстве таксама прысутнічалі члены камісіі, кіраўнікі і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры раёна.
Галоўнае пытанне — арганізацыя летняга адпачынку і працоўнай занятасці непаўналетніх, у тым ліку непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і ў дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.
Падчас летніх канікул трэба даць магчымасць падлетку зарабіць, у тым ліку ў студэнцкіх атрадах, лагерах працы і адпачынку. Акцэнт на гэтым зрабіла на пасяджэнні Вераніка Аляксандраўна, а таксама пажадала зацікаўленым плённай і выніковай працы, каб канікулы для дзяцей прайшлі бяспечна і з карысцю.
У актавай зале сярэдняй школы №3 адбылося выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пад кіраўніцтвам старшыні КСП, намесніка старшыні райвыканкама Веранікі Хомбак
26.4.20250 праглядаў