12 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк – БЕЛТА/. УП "Белтэхасмотр" сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй МУС і транспартнай інспекцыяй Минтранса з 20 па 30 кастрычніка правядуць рэспубліканскую дэкаду "Навучальны аўтамабіль". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі. Мерапрыемства, задачай якога з'яўляецца прафілактыка парушэнняў патрабаванняў праграм і тэхнічных нарматыўна-прававых актаў у галіне падрыхтоўкі, а таксама ўзмацненне кантролю за якасцю падрыхтоўкі кіроўцаў, будзе маштабным. "Прадстаўнікі прадпрыемства і ведамстваў - арганізатараў дэкады - будуць кантраляваць, наколькі якасна вядзецца навучанне будучых аўтамабілістаў на аўтадромах і ў рэальных умовах дарожнага руху", - удакладніў намеснік дырэктара УП "Белтэхасмотр" Міхаіл Свістун. Згодна са статыстыкай, у Беларусі кіроўцы са стажам кіравання машынай да аднаго года здзяйсняюць каля 5% дарожна-транспартных здарэнняў. Па дадзеных УП "Белтэхасмотр", на 1 кастрычніка 2012 года падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіроўцаў механічных транспартных сродкаў у краіне ажыццяўляюць 513 навучальных арганізацый. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года іх колькасць павялічылася на 12 адзінак. За першае паўгоддзе 2012 года ў навучальных арганізацыях рэспублікі ўсяго падрыхтавана каля 99,2 тыс. кіроўцаў, што на 9,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2011 года. З іх каля 69,9 тыс. чалавек (70,5% ад агульнай колькасці падрыхтаваных) склалі кіроўцы катэгорыі "В". У першым паўгоддзі адзначана павелічэнне колькасці падрыхтаваных кіроўцаў у Брэсцкай вобласці (на 26%), Гродзенскай (на 17,6%), Мінскай (на 12,7%), Віцебскай (на 9,8%) і Магілёўскай (на 5,9%). У той жа час у Мінску колькасць навучаных ваджэнню зніжана на 1%, у Гомельскай вобласці - на 0,7%.-0-

БЕЛТА