У Беларусь для маніторынгу выбараў прыедуць 10 старшынь ЦВК краін СНД, Балтыі і Грузіі, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусь для маніторынгу выбараў прыедуць 10 старшынь ЦВК краін СНД, Балтыі і Грузіі, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзесяць старшынь цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, Балтыі і Грузіі прыедуць да нас на выбары", - праінфармавала Лідзія Ярмошына.

Яна патлумачыла, што ў Беларусь прыедуць старшыні цэнтрвыбаркамаў Туркменістана, Расіі, Таджыкістана, Грузіі, Малдовы, Літвы, Казахстана, Азербайджана, Латвіі, Арменіі. Акрамя таго, для маніторынгу выбараў прыбудуць член ЦВК Арменіі, член ЦВК Украіны з супрацоўнікам, намеснік старшыні ЦВК Кыргызстана.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў цяперашні час маніторынгам выбараў займаюцца грамадзяне Беларусі - нацыянальных назіральнікаў акрэдытавана ўжо 28 тыс. 578. Пры гэтым больш за ўсё прадстаўлена назіральнікаў ад грамадскіх аб'яднанняў - больш за 19 тыс. Уражлівым з'яўляецца прадстаўніцтва ад палітычных партый, дастаткова шмат грамадзян таксама заявіліся шляхам падачы заяў.

З нагоды колькасці міжнародных назіральнікаў Лідзія Ярмошына паведаміла, што іх да цяперашняга часу акрэдытавана 823. З іх 340 - ад БДІПЧ АБСЕ, 68 - ад ПА АБСЕ. "Па сутнасці справы, гэта адна арганізацыя, яны зробяць па выніках выбараў адно заключэнне", - заўважыла яна. Выбарчыя органы замежных дзяржаў акрэдытавалі 19 назіральнікаў, СНД - 379 (з іх 42 - МПА СНД). ПА Савета Еўропы акрэдытавала 9 назіральнікаў. Таксама прадстаўлена 8 так званых незалежных назіральнікаў.

За ўвесь час выбарчай кампаніі ў мясцовыя прадстаўнічыя органы і тэрытарыяльныя камісіі паступіла 316 зваротаў, пры гэтым найбольшая колькасць (240) - у ЦВК Беларусі, астатнія - у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы і тэрытарыяльныя камісіі. "Як правіла, усё тое, што паступіла ў мясцовыя выканаўчыя органы - гэта не скаргі, а тыя ж звароты, паведамленні аб правядзенні масавых мерапрыемстваў", - патлумачыла Лідзія Ярмошына.