12 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла – БЕЛТА/. Валянціна Талызіна, Леў Лешчанка, Марына Якаўлева, Уладзімір Беразін прыехалі сёння ў Віцебск на міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар", перадае карэспандэнт БЕЛТА, якая сустракала іх на пероне.
У выдатным настроі, нягледзячы на ранні час, была Валянціна Талызіна. "Я шчыра люблю Беларусь і з радасцю прыняла запрашэнне прыехаць на фестываль. Тут заўсёды прыемна бываць. Віцебск – радзіма Шагала, ды і наогул "Ві-цебск" – гучыць прыгожа", – сказала народная артыстка РСФСР карэспандэнту БЕЛТА.
Валянціна Талызіна сёння сыграе ў спектаклі "Пані міністр", які адкрые "Тэатральныя сустрэчы" на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску". Яе партнёркай будзе заслужаная артыстка Расіі Марына Якаўлева. "Я люблю бываць у Беларусі, мне прыемна тут здымацца", – прызналася яна.
Немнага адпачнуўшы пасля дарогі, актрысы маюць намер прагуляцца па горадзе, пабываць на кірмашы народных рамёстваў. "І абавязкова нешта купіць", – дадала Валянціна Талызіна.-0-
БЕЛТА
У Беларусь заўсёды прыемна прыязджаць - В.Талызіна
12.7.20120 праглядаў