2 студзеня беларусы будуць працаваць, выхаднога не будзе. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. "З 31 снежня на 1 студзеня сустрэнем Новы год, у нас ёсць магчымасць нармальна адпачыць, а 2-га - на працу", - сказаў Анатоль Тозік. Урад прапанаваў на ўвесь наступны год графік выхадных і святочных дзён, каб людзі маглі планаваць, дадаў віцэ-прэм'ер.-0-

БЕЛТА