У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ №247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі 2018-2020 гады пройдуць пад знакам Года малой радзімы. Адпаведны ўказ №247 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты з мэтай стымулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў насельніцтва, захавання гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.
Савету Міністраў даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па гэтай тэматыцы да 2020 года, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па выкананні названай праграмы.
Як паведамлялася БЕЛТА, аб магчымасці пашырэння часовых рамак правядзення Года малой радзімы Аляксандр Лукашэнка заявіў у красавіку гэтага года на рэспубліканскім суботніку. "Гэта была мая ідэя (аб'явіць Год малой радзімы. - Заўв. БЕЛТА). Шмат было здагадак. Думаў, трэба ўсё ж такі гэту тэму падняць. Гэта нават не год малой радзімы, а трохгодка, таму што за год мы наўрад ці нешта там пабудуем, створым. Адразу людзей не павернеш. Яны спачатку павінны прывыкнуць, усвядоміць, намеціць сабе нейкія планы, а дзесьці камусьці трэба і грошы зарабіць, каб у сваю малую радзіму ўкласціся, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І тады я прапанаваў, давайце мы аб'явім гэты Годам малой радзімы і падумаем аб прадаўжэнні. Таму гэта толькі старт".