Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах 24 снежня даюць старт сумеснай акцыі "Зімовы патруль", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА камандзір Рэспубліканскага штаба моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ Сяргей Таболіч.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах 24 снежня даюць старт сумеснай акцыі "Зімовы патруль", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА камандзір Рэспубліканскага штаба моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ Сяргей Таболіч.
Акцыя накіравана на прафілактыку надзвычайных сітуацый на вадаёмах у зімовы перыяд і папярэджанне выхаду людзей на нямоцны тонкі лёд. Яе мерапрыемствы будуць праходзіць падчас зімовых школьных канікул з 24 снежня па 8 студзеня. Штодня члены Моладзевых атрадаў аховы правапарадку сумесна з супрацоўнікамі АСВОД з 11.00 да 15.00 будуць патруляваць берагі рэк і азёр.
"Зіма - гэта цудоўны час года, час школьных канікул і, адпаведна, магчымасцей для дзяцей пакатацца на санках з горак, на каньках, пагуляць у хакей. З іншага боку, гэта перыяд павышанай небяспекі, у тым ліку звязанай з выхадам на лёд вадаёмаў. Па дадзеных АСВОД, толькі з сярэдзіны лістапада па 18 снежня на вадаёмах Беларусі загінула пяць чалавек: чатыры дарослых падчас падлёднай рыбалкі і адзін непаўналетні, гуляючы на лёдзе. Удзельнікі акцыі правядуць тлумачальную працу па няўхільным выкананні правілаў паводзінаў на вуліцы зімой і на лёдзе, а таксама што неабходна ведаць і прадпрымаць, калі ўсё ж такі бяда падкралася і чалавек праваліўся ў ваду альбо калі камусьці патрэбна дапамога", - распавёў Сяргей Таболіч.
"Зімовы патруль" можна будзе сустрэць па ўсёй Беларусі каля вадаёмаў, на берагах якіх размешчаны выратавальныя станцыі АСВОД. Арганізатарамі вызначаны 66 месцаў дыслакацыі. "Да прыкладу, у Мінску аб'ектам увагі маладых праваахоўнікаў і ратавальнікаў стануць раёны Камсамольскага возера, водасховішчаў Дразды і Цнянскае. У Брэсце і вобласці іх можна будзе сустрэць у раёне ракі Мухавец, у Пінску - ракі Піна і гэтак далей", - адзначыў камандзір штаба.