У Беларусі 25 красавіка правераць сістэму апавяшчэння насельніцтва праз тэлебачанне і FM-радыёстанцыі, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.

У Беларусі 25 красавіка правераць сістэму апавяшчэння насельніцтва праз тэлебачанне і FM-радыёстанцыі, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі.

Тэсціраванне з выкарыстаннем бегучага радка "Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь" пройдзе з 10.00 да 12.00 на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі (Беларусь 1, Беларусь 3, НТБ-Беларусь), тэлеканалах АНТ, "Сталічнае тэлебачанне", "РТР-Беларусь" і ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання IPTV "ZALA".

Пазней (з 14.15 да 14.30) будзе праверка з выкарыстаннем перахопу эфіру FM-радыёвяшчальных станцый з тэкстам "Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння МНС Рэспублікі Беларусь".

МНС просіць з разуменнем паставіцца да неабходнасці падобных праверак.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)