У Беларусі 25 чэрвеня пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 25 чэрвеня пачынаецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Як паведамлялася, ЦТ па беларускай мове адбудзецца 25 чэрвеня, па рускай мове - 26 і 27 чэрвеня, грамадазнаўстве - 29, матэматыцы - 1 і 2 ліпеня, біялогіі - 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 6 ліпеня, хіміі - 8 ліпеня, фізіцы - 10 ліпеня, гісторыі Беларусі - 12 ліпеня, геаграфіі - 14 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 16 ліпеня.

Тэрміны перарэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 12 па 17 ліпеня. Цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні будзе праводзіцца: 19 і 21 ліпеня - беларуская і руская мовы, 19 і 23 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час). Пры гэтым абітурыентам, якія падчас рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка яго правядзення, абменьваць іх не спатрэбіцца.

"Звяртаем увагу абітурыентаў на неабходнасць своечасовага прыбыцця да пунктаў цэнтралізаванага тэсціравання. Акрамя таго, неабходна аддаць перавагу дзелавому стылю адзення. Пры сабе трэба мець пашпарт, пропуск і гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру", - распавялі ў прэс-службе.

Пры наяўнасці прыкмет недамагання рэкамендуецца своечасова звяртацца да медыцынскіх работнікаў. "У выпадку дрэннага самаадчування, пацверджанага дакументальна, абітурыент можа прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні. У пунктах правядзення ЦТ маюцца сродкі для дэзінфекцыі рук, рассаджваць у аўдыторыях будуць з захаваннем патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыявання. У пункце цэнтралізаванага тэсціравання дазваляецца выкарыстанне масак. Пры гэтым на этапе ідэнтыфікацыі асобы маску запатрабуецца зняць", - адзначылі ў ведамстве.