21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на 20 студзеня, выбарчымі камісіямі акрэдытавана 253 назіральнікі на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі дваццаць сёмага склікання, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК.
Больш за ўсё назіральнікаў – 150 – на дадзены момангт накіравалі грамадскія аб'яднанні, у тым ліку РГА "Белая Русь", Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі саюз жанчын, ФПБ, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў. Ад палітычных партый акрэдытавана 13 чалавек. Актыўнасць праявілі пакуль толькі Камуністычная партыя Беларусі і Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Шляхам падачы заяў грамадзян акрэдытавана 78 назіральнікаў, працоўныя калектывы накіравалі для назірання за выбарамі 12 чалавек.
Як паведамлялася, у Беларусі з'явіўся інстытут абавязковай акрэдытацыі для нацыянальных назіральнікаў. Гэта новаўвядзенне датычыцца і кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якая стартавала.
Замежных назіральнікаў на мясцовыя выбары запрашаць не плануецца, паколькі міжнародныя абавязацельствы Беларусі не прадугледжваюць такой адказнасці.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)