Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на развіццё ў Беларусі электроннай эканомікі, электроннага ўрада і электроннага грамадства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, накіраванае на развіццё ў Беларусі электроннай эканомікі, электроннага ўрада і электроннага грамадства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг (НЦЭУ) Андрэй Ільін і генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) Дзяржкаммаёмасці Андрэй Філіпенка. Яны дамовіліся аб садзейнічанні аптымізацыі бізнес-працэсаў у сферы дзяржкіравання і ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме. Акрамя таго, плануецца супольная праца над стварэннем інфармацыйных рэсурсаў, распрацоўкай і аказаннем на іх базе электронных, інфармацыйных і іншых паслуг.

Як адзначыў Андрэй Філіпенка, пагадненне павінна прывесці да актывізацыі распрацоўкі і аказання электронных паслуг. "Самі аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы ў Беларусі ў розных ведамствах створаны і функцыянуюць дастаткова эфектыўна, - распавёў Андрэй Філіпенка. - Адным з крытэрыяў рэйтынгу Сусветнага банка з'яўляецца ў тым ліку і колькасць электронных паслуг, хуткасць іх аказання. Да прыкладу, за мінулы год да базы даных рэестра нерухомасці было каля 12 млн запытаў - гэта на 1,5 млн запытаў больш, чым у папярэднім годзе. Рост працягваецца. Гэта значыць, што расце запатрабаванасць электронных паслуг".

Гендырэктар НКА таксама падкрэсліў, што мэта супрацоўніцтва заключаецца ў аказанні электронных паслуг на базе некалькіх аўтаматызаваных інфармацыйных рэсурсаў і сістэм. "Бывае, што чалавеку трэба атрымаць комплексную інфармацыю, прадстаўніку бізнесу для прыняцця рашэнняў неабходны сінтэз даных з розных інфармацыйных сістэм, магчыма, якія прайшлі папярэднюю аналітычную апрацоўку. Развіццё і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій павінна служыць павышэнню ўзроўню жыцця людзей, вядзення бізнесу ў краіне, эфектыўнасці дзяржкіравання", - сказаў ён.

Андрэй Ільін выказаў упэўненасць, што падпісанне пагаднення - важны крок на шляху станаўлення ў Беларусі рынку спажывання інфармацыйных тэхналогій і прадастаўлення электронных паслуг. "Каб стаць IT-краінай у поўным сэнсе слова, недастаткова распрацоўваць праграмнае забеспячэнне, трэба мець пляцоўку, магутны ўнутраны рынак. ПЗ павінна быць апрабавана і прадстаўляць практычны інтарэс не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой", - сказаў ён.

Сярод крытэрыяў эфектыўнасці пагаднення бакі вызначылі павышэнне якасці дзяржкіравання, даступнасці адміністрацыйных працэдур, рост колькасці электронных і інфармацыйных паслуг. НЦЭУ і НКА плануюць абменьвацца вопытам работы, аказваць метадалагічную дапамогу ў стварэнні і функцыянаванні новых інфармацыйных сістэм, электронных паслуг, а таксама даследаваць праблемы, звязаныя са стварэннем і функцыянаваннем інфармацыйных сістэм. Пагадненне з'яўляецца адкрытым для далучэння іншых бакоў.

Навіны Беларусі (БелТА)