У Беларусі больш за 6 тыс. чалавек скарысталіся магчымасцю адкладзенай пенсіі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Паводле ацэнак, колькасць работнікаў, якія скарысталіся магчымасцю павысіць памер пенсіі, паступова расце. Паводле апошніх даных, пенсію з "прэміяй" атрымліваюць больш за 6 тыс. чалавек, праінфармаваў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці плануецца пераглядаць умовы адкладзенай пенсіі "з-за іх непрывабнасці", Валерый Кавалькоў адзначыў: "Умовы "прэміравання" грамадзян за працяг працы пасля дасягнення агульнага пенсійнага ўзросту без атрымання пенсіі прымаліся з улікам фінансавых магчымасцей пенсійнага фонду. Пытанне аб іх прывабнасці - дыскусійнае. У сярэднім перыяд працы пасля прызначэння пенсіі складае пяць гадоў. За гэты час можна павялічыць памер сваёй пенсіі на 70%. Для параўнання: у Расіі за такі ж перыяд можна павялічыць памер сваёй пенсіі на 50%".

Мінпрацы і сацабароны праводзіць маніторынг прымянення гэтай нормы, ацэньваючы яе запатрабаванасць.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)