14 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі больш за ўсё субсідый беспрацоўным выдзяляецца на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці па аказанні паслуг насельніцтву, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Па словах спецыялістаў, назіраецца тэндэнцыя росту цікавасці з боку беспрацоўных, якія жадаюць адкрыць сваю справу, да сферы паслуг. Калі раней большасць будучых бізнесменаў звярталіся ў службу занятасці за субсідыяй на арганізацыю гандлёвай дзейнасці, то цяпер такіх толькі каля 20%. У асноўным людзі хочуць атрымаць фінансавую падтрымку для наступнага аказання насельніцтву будаўнічых, транспартных, цырульніцкіх і іншых паслуг. Пазітыўным з'яўляецца і павелічэнне колькасці субсідый на стварэнне вытворчасцей, у тым ліку на вёсцы (так, у першым паўгоддзі атрымалі фінпадтрымку 46 чалавек, якія маюць намер адкрыць сельгасвытворчасць).

Дзяржслужба занятасці Беларусі ў студзені-ліпені бягучага года аказала садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай, рамеснай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму 1100 беспрацоўным. Кожны трэці атрымальнік фінансавай падтрымкі - жанчына. Сярод атрымальнікаў субсідыі - пераважна жыхары гарадоў (сем з дзесяці). Гэта тлумачыцца тым, што тры чвэрці насельніцтва краіны - гараджане, адпаведна і беспрацоўных у гарадах значна больш, чым на вёсцы, а значыць, і прэтэндэнтаў на субсідыі больш. Хоць вяскоўцам надаецца асаблівая ўвага, ды і сума субсідыі для іх важэйшая.