30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не пазней кастрычніка 2011 года будзе ўведзена электронная сістэма ўліку пакупкі валюты. Аб гэтым сёння паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт даручыў Нацыянальнаму банку не пазней кастрычніка ўвесці электронную сістэму ўліку пакупкі валюты па пашпарце, па кожным пакупніку персанальна, як гэта існуе ў многіх краінах свету, у тым ліку ў Расіі. "Пасля таго, як гэтай валюты нахапаюцца, вобразна кажучы, усе, каму яна патрэбна, курс умацуецца да раўнаважнага. Так было ва ўсіх дзяржавах. І мы гэта забяспечым. Рэсурсы для гэтага ёсць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, увесь працэс выхаду на раўнаважны курс не зойме шмат часу.-0-
БЕЛТА
У Беларусі будзе ўведзена электронная сістэма ўліку пакупкі валюты
30.8.20110 праглядаў