У Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы для дэмакратычных і адкрытых выбараў. Пра гэта ў вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ 5 ліпеня заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе БЕЛТА.

"Будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб выбары прайшлі дэмакратычна, адкрыта і арганізавана, каб выбары былі святам для народа, якое б аб'ядноўвала наша грамадства", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён звярнуў увагу, што пры выбары часу правядзення выбараў у парламенце кіраваліся двума крытэрыямі - каб дата адпавядала Канстытуцыі Беларусі і была зручная для насельніцтва. "Як раз дата 11 кастрычніка падабрана ўдала: да гэтага часу ўжо ў асноўным адпускная кампанія завершана, студэнты знаходзяцца ў аўдыторыях, сельгасработы завершаны", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эфіры таксама паведаміў, што назіраць за выбарамі запрашаюцца міжнародныя арганізацыі. " БДІПЧ АБСЕ традыцыйна назірае за выбарамі, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы выказала жаданне, Парламенцкая асамблея АБСЕ, Міжпарламенцкая асамблея СНД, некаторыя іншыя арганізацыі. Прэзідэнтам дадзена даручэнне запрасіць усіх, хто выказаў жаданне ўдзельнічаць у гэтым працэсе", - адзначыў ён.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)