29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Новага года і Каляд. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
У адпаведнасці з устаноўленым графікам выплата пенсій (дапамог) з першага дня месяца ажыццяўляецца толькі ў Мінску. Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 1 студзеня 2012 года ў аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) сталіцы будзе праводзіцца 29 снежня 2011 года.
Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 студзеня 2012 года ў АПС г.Мінска, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і сельскіх АПС Віцебскай абласцей будзе праводзіцца 4 студзеня 2012 года, у АПС Гомельскай, Гродзенскай і гарадскіх АПС Віцебскай абласцей выплата будзе праводзіцца 5 студзеня 2012 года.
У РУП "Белпошта" праінфармавалі, што 1 і 7 студзеня 2012 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.-0-
БЕЛТА
У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Новага года і Каляд
29.12.20110 праглядаў