Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і за мяжой утворана 6018 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведамляе БЕЛТА.

За межамі рэспублікі прагаласаваць можна будзе на 47 участках. Аддаць свой голас у беларускіх рэгіёнах можна будзе на 5971 участку, прычым 259 з іх утвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. Яшчэ 21 участак утвораны ў воінскіх часцях.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)