24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абраны правамоцны парламент, абраны 109 дэпутатаў. Пра гэта заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Не абраны дэпутат толькі па адным выбарчым акрузе. Гэта ў Гомельскай вобласці - Навабеліцкі выбарчы акруг", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Яна дадала, што выбары ў гэтым акрузе адбыліся, "аднак яны былі безальтэрнатыўныя, і ў выніку за кандыдата не прагаласавала абсалютная большасць выбаршчыкаў". У сувязі з гэтым у акрузе будуць праводзіцца паўторныя выбары. Кіраўнік ЦВК сказала, што хутчэй за ўсё ў гэтым акрузе выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў будуць сумяшчацца з іншай выбарчай кампаніяй: "Найбліжэйшая кампанія - гэта выбары дэпутатаў мясцовых саветаў".

БЕЛТА