12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі змяняецца плата за асобныя адміністрацыйныя працэдуры. Гэтае рашэнне прадугледжана ўказам №197, якім былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, ад 12 красавіка 2012 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.
У прыватнасці, за выдачу паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану памер платы складзе 0,5 базавай велічыні, цяпер яна складае адну базавую велічыню. За наданне штэмпеля "апостыль" на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі, памер платы таксама зменшыцца з адной да 0,5 базавай велічыні.
За прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў памер платы павялічыцца да адной базавай велічыні за прадастаўленне інфармацыі па кожнай юрыдычнай асобе, індывідуальным прадпрымальніку (цяпер - 0,1 базавай велічыні).
Акрамя таго, указам працягнуты да аднаго года тэрмін дзеяння даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану (цяпер - шэсць месяцаў).
Змяненні ўступаюць у сілу з 9 жніўня 2012 года.-0-
БЕЛТА
У Беларусі змяняецца плата за асобныя адміністрацыйныя працэдуры
12.6.20120 праглядаў